У гонар Дня Перамогi брэнд sertsa сумесна з Чырвоным Крыжам падрыхтаваў праект на падтрыманне здароўя ветэранаў | Минск
Якое шчасце жыць у роднай краіне пад мірным небам! У краіне, дзе ты нарадзіўся і вырас. Дзе жывуць твае блізкія людзі. Дзе б'ецца сэрца тваіх бацькоў.
Напярэдадні Дня Перамогі мы разумеем як ніколі, што наша спакойнае жыццё, гэта заслуга нашых дарагіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны!
Нажаль іх колькасць з кожным годам памяншаецца і дапамагаць ім у захаванні іх здароўя, гэта наш прамы абавязак!
У гонар Дня Перамогі, брэнд sertsa®, сумесна з Чырвоным Крыжам, падрыхтаваў спецыяльны праект, які накіраваны на падтрыманне здароўя ветеранаў.
На працягу мая ў знак асаблівай павагі па ўсёй краіне будуць арганізаваны віншавальныя візіты прадстаўнікоў брэнда sertsa® і Беларускага Чырвонага Крыжа, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязням канцэнтрацыйных лагераў.
Ветэранам у якасці падарунка будуць уручаны танометры гандлёвай маркі sertsa® – першага беларускага брэнда медыцынскай тэхнікі, распрацаванага спецыяльна для беларусаў. Улічваючы ўзрост ветеранаў, абрана ўнікальная мадэль – плечавы танометр Смарт Моўны. У якой прысутнічае функцыя моўнага суправаджэння - для зручнасці выкарыстання нашых дарагіх ветэранаў.
Мы жадаем, каб сэрца кожнага ветэрана білася, як мага даўжэй з дапамогай танометра sertsa® Смарт Моўны.
Разам. Для жыцця!